Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апошняга багатую колекцыю жыдоўскіх антыкаў, — на вялікі жаль, вывезеных разам з музэем пры эвакуацыі Вільні ў Маскву. Урэшці, ведалі яго дужа добра і паступовые расейскіе элемэнты, з каторымі ён ішоў поруч у барацьбе з чарнасоценствам і каторых у свой чарод дужа рэзка дакараў за іх незавідную ролю абрусіцеляў краю. А гэта рэзкасьць і шчырасьць у высказаваньні сваіх думак і свайго абураньня на кожын паступак, нязгодны з праўдай і дэмакратызмам, рабілі яму ворагаў як між чужымі, так і між сваімі: людзі з малой, нікчэмнай душой не дарасьлі да таго, каб зразумець і ацаніць веліч душы гэтага чалавека, і інтрыгі іх зьелі ня мала здароўя і нэрваў яго…. За тое і многа радасьці далі яму працай сваей яго чысьленне ідэйные сыны-гадунцы.

На грунці навукі ён быў абсалютна вольны ад усялякага нацыяналізму: гэта давала яму магчымасьць падтрымліваць пастаянные зносіны як з расейскімі і польскімі, так і загранічнымі вучонымі, абменіваючыся з імі сваімі думкамі, вынікамі навуковых досьледаў. У яго кватэры можна было заўсёды спаткаць прафэсароў і вучоных, прыяжджаўшых у Вільню, незалежна ад іх нацыянальнасьці. Хто цікавіўся краем і яго мінуўшчынай, той мог ад яго даведацца усё, чым цікавіўся. Ня было ў Івана Луцкевіча і тэй амбіцыі, якой хварэюць бадай усе сабірацелі старасьвеччыны: ён ахвотна уступаў другім тые рэчы, якіх сам ня мог спэцыяльна зьбіраць, або якіе не маглі быць пры тагочасных варунках выкарыстаны дзеля беларускага музэю — ідэалу Луцкевіча, але мелі вагу для другіх колекцый. „Так, вялікую помач аказаў ён Украінскаму Царкоўнаму Музэю у Львове, заснаванаму мітрапалітам Шэптыцкім, пасылаючы багата памятак Уніі і ладзючы тамака асобны беларускі аддзел, кустошам каторага яго назначыў мітрагаліт Шэптыцкі, абяцуючы аддаць усе рэчы гэтага аддзелу ў беларускі музэй, калі той адчыніцца. Вынікі сваіх д сьледаў і выкрытые цікавые факты і матэрыялы ён ахвотва публікаваў у чужых навуковых органах, калі яны цікавілі народ іх выдаўцоў: аб літвінох — у „Lietuviu Tauta“, аб палякох — у выданьні „Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie“. Аднак, наагул пісаў мала: яго стацьці і заметкі пападаюцца ў часопісях вельмі рэдка, і ён любіў лепш даваць матэрыялы беларускім публі-