Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ходзіўшая ад 10 лістапада 1906 г. ажно да мамэнту эвакуацыі Вільні расейцамі ў 1915 годзе.

З пераездам Івана Луцкевіча ў Вільню сюды пераносіцца наагул цэнтр беларускага руху. Гэта вымагае вялікіх грошы, каторых беларускае грамадзянства ня мае. І вось, да палітычнае і навуковае працы Івана Луцкевіча далучаецца новая спэцыяльнасць: зарабляць грошы на утрыманьне сябе і на утрыманьне работы.

Кіраўнікі „Нашае Нівы“: Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч і Аляксандр Уласаў — у 1910 г. ў Вільні.

Гэты палітык і вучоны архэолёг прымушаны знаходзіць усё новые і новые спосабы заробку, бяручы ўчасьце ў фінансовых прадпрыемствах, прынімаючы пасрэдніцтва між заграніцай і краёвымі фірмамі, урэшці, калі гэтага вымагала нахальная патрэба, прадаючы з сваей багатай