Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тавалася жмевя беларускіх дзеячоў з „Цёткай“ (Алёізіяй Пашкевічанкай) на чале, з сямьёй Умястоўскіх і інш. Праўда, яны былі пад той час засуджаны на бязчыннасьць: усе былі пад судом, або арыштам, — але, дзякуючы ім, арганізацыйные ніці ўжо зьвязывалі і некаторые групы работнікаў, і школьную моладзь. Ці апошняй Іван Луцкевіч разьвівае энэргічную работу, заваяваўшы ўсю праваслаўную духоўную сэмінарыю. Ці сьмела прабіраецца ў самы гмах сэмінарыі (Базыльянскіе муры) і ня гледзячы на пільны нагляд „начальства“, чытае вучням лекцыі аб беларусах і беларускім адраджэньні ў гістарычнай салі, дзе некалі сядзеў з таварышамі арыштаваны маскоўцамі вялікі пясьняр зямлі нашае, Адам Міцкевіч. Ажыўлёные гарачым словам дэмакратычные традыцыі віленскай моладзі захоплівалі душы слухачоў, будзілі ў іх любоў да свайго забытага Богам і людзьмі народу, клікалі да працы дзеля лепшае долі для яго. З выпускаў 1906, 7 і 8 гадоў усе вучні сэмінарыі йдуць не ў духоўны стан, а да унівэрсытэтаў і прынімаюць актыўнае ўчасьце ў беларускай нацыянальнай працы (кружкі ў Варшаве, Дорпаце, Пецярбурзе і інш.). Ад жывога слова не здалелі адгарадзіць сыноў народу нашага ані муры праваслаўвай, ані каталіцкай сэмінарыі: прапаганда даходзіць і ратуе лепшые адзінкі ад поўнай дэнацыяналізацыі. Гуртуецца каля Луцкевіча і моладзь сьвецкіх школ ( асабліва хіміка-тэхнікі) і студэнты унівэрсытэтаў, даючы ўсё новых і новых працаўнікоў на народнай ніве. Урэшці, шырокую работу вядзе ён дзеля арганізацыі народных вучыцялёў, каторых зьбірае на патайные зьезды ў Вільні.

Вялікае заваяваньне для беларусаў становіць скасаваньне ў 1905 годзе трываўшае ад 1865 году забароны беларускага друку. Іван Луцкевіч першы выкарыстаў гэта: ён згуртаваў некалькі беларускіх пісьменнікаў („Цётка,“ Умястоўскі, Антон Луцкевіч і інш.) і арганізаваў першую беларускую легальную часопісь — тыднёвік „[[Наша Доля (1906)|Наша Доля,“ каторы выйшаў 1 верасьня 1906 году, за грошы, выручаные Ів. Луцкевічам за прададзеную ім з болем сэрца колекцыю ордэраў. Калі-ж, пасьля бязупынных конфіскацый, судовы прыгавор зліквідаваў „Нашу Долю,“ — з ініцыятывы і за грошы Ів. Луцкевіча заснавалася „Наша Ніва,“ стаўшаяся цэнтрам беларускае палітычнае мысьлі і нацыянальчае работы і вы-