Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у бэларускім руху, так і ў жыцьці Івана Луцкевіча. Дагэтуль рух беларускі мала выбіваўся на шырокі сьвет пераважна укрываючыся ў тайных арганізацыях, — і тая краёвая буржуазная інтэлігэнцыя, якая даўно далёка адышлася ад народу, прыняўшы расейскую або польскую культуру і нацыянальнае імя, глядзела на спробы будзіць у народных масах нацыянальную сьвядомасьць, як на дарэмную трату сіл, як на рамантычную забаву, на „chłopomanstwo,“ каторае даволі ўжо мела няўдачных прыкладаў. У найгоршым прыпадку яна лічыла першых сяўцоў беларускае нацыянальнае ідэі за вар‘ятаў і судзіла іх за марнартацтва сіл, патрэбных для културы маскоўскай і польскай. Беларускага руху сур‘ёзна не трактавалі, не ўважалі за сілу і не баяліся яго. Але ад 1905 году рух гэты становіцца шырокім народным рухам, выяўляецца ў арганізацыі сялянскіх мас, — і вось тые масы паднімаюць голас, выступаюць з сваімі дамаганьнямі людзкага жыцьця, робяць сельска-гаспадарскіе забастоўкі,[1] ня хочучы рабіць у двары за саракоўку ці два злоты ў дзень. І дэнацыяналізованая буржуазная інтэлігенцыя — чыноўная або памешчыцкая — пачынае баяцца беларускага руху. Ад беларускага друкаванага слова, ад беларускае кніжачкі бюракратыя і панства бачаць сур‘ёзную пагрозу свайму істнаваньню і ўласьці над народам. І дзьве гэтые сілы яднаюцца на грунці барацьбы з беларускім рухам. Пан і жандар, ксёндз і поп робяць цесны хаўрус, ужываючы дзеля барацьбы з беларускімі дзеячамі і амбоны, і конфэсыяналу, і паслухмянае чарнасоценскае польскае і маскоўскае прэсы, і, гвалту з боку дзяржаўнае ўласьці, паліцыі, „ахранкі,“ суда. — Вось, з гэтым пэрыодам вострай барацьбы проці ўсіх праяваў беларускага руху і зыйшоўся віленскі пэрыод працы Івана Луцкевіча, калі ён у лютым 1906 году асеў у старадаўнай сталіцы краю. Да гэтага трэ дадаць нелегальнае палажэньне і матэрыяльны крызіс: невялікая спадчына пасьля бацькі была праедзена і зрасходавана на ідэйную працу, — і вось мы маем поўны абраз тых абставін, ў якіх Івану Луцкевічу даводзілася працаваць у Вільні. Аднак, былі і памысные акалічнасьці: ў Вільні ўжо згур-

  1. Іван Луцкевіч — адзін з найбольш чынных кіраўнікоў забастовачнай акцыі ў Беларусі у 1905—6 г.г.