Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыянальнае выступленьне адраджаючагася беларускага народу ў асобе пакуль-што ядзінай яго партыі, — і з таго часу беларусам адчыняецца дарога на сусьветную палітычную арэну. У Фінляндыі на зьезьдзе Іван Луцкевіч сустракаецца з прадстаўнікамі ірляндцаў; як сыны народу, каторы сам гэтак многа перацярпеў ад чужацкага уціску. яны выказваюць свой шчыры спогад беларускім байцом за волю і шлюць ім прывет і адзнаку Ірляндыі — зялёны шэмрок (трылістнік), а такжа невялікую суму грошы, як падмогу партыі на выдавецтва.

1 05 год — год першае расейскае рэвалюцыі — адбіўся на агульным кірунку беларускае працы, якая прынімае больш чырвоны колер. І тут Іван Луцкевіч выказвае сябе, як неўтамімы агітатар, езьдзючы па правінцыі, арганізуючы мітынгі і выступаючы на іх з гарачымі прамовамі, ў каторых элемэнт нацыянальны ўсё ж пануе над палітычным і соцыяльным Ведаюць яго сяляне, ведаюць і работнікі ў Менску, дзе ён у восені 1905 году, ня гледзячы на казацкіе кордоны, прарываецца ў адну з найвялікшых фабрык і гудком дае сыгнал пачаць другую ўсерасейскую палітычную забастоўку. — У тым-жа 1905 годзе ёк прынімае ўчасьце ў сялянскім зьезьдзі ў Маскве, праклямуючы дамаганьні беларусаў.

У канцы 1905 году ў Менеку адбыўся партыйны зьезд „Б.Р.Г.“, каторая прыняла соцыялістычную праграму і зьмяніла імя на „Беларускую Соцыялістычную Грамаду.“ У ліку кіраўнікоў партыі Іван Луцкеііч і далей занімае адно з першых месц і вядзе, можна сказаць, усю загранічную палітыку яе, перабіраючыся дзеля гэтага ад часу да часу за кордон. Яго ўплывы растуць ня толькі між беларусамі, але і ў другіх нацыянальных групах. З ім і яго словам сур‘ёзна рахуюцца і чужые партыі — як с-р, так і с.-д. і Бунд.

У пачатку 1906 году ў Менску было зроблена пакушэньне на тамтэйшага губэрнатара Курлова. Пакушэньне гэтае, арганізоганае сёстрамі Ізммйловічанкамі і Пуліховым (соц.-рэв.), скомпромітавала кватэру Луцкевічаў, з якой пад той час была зьвязана бадай уся рэвалюцыйная работа ў Менску і Меншчыне. Гэта прымусіла абодвых братоў Луцкевічаў разьвітацца з Менскам і перайсьці на нелегальнае палажэньне. Сваю працу яны пераносяць галоўным чынам у Вільню

Пераезд у Вільню — гэта пачатак новае эпохі як