Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўчасьце ў палітычнай галадоўцы. Зусім абязсіленага ад голаду яго пераводзяць у „Кресты“, дзе памяшчаюць у бальніцу ў аддзел сухотнікаў. І згэтуль, трэба думаць, у яго арганізм пападаюдь зачаткі хваробы, якая пазьней давяла яго да магілы….

Выйшаўшы па волю, ён, ня бавючыся, ізноў стае да работы, энэргічна падтрымліваючы ідэю аб‘яднаньня ўсіх дэмакратычных элемэнтаў Беларусі і Літвы на грунці адбудобы утрачанай дзяржаўвасьці Вялікага Князьства Літоўскага. Гэту ідэю ён падтрымлівае праз усё сваё жыцьцё. Яе горача бароніць і на вядомых зьездах краёвае інтэлігенцыі ў Вільні — наперадодні рэвалюцыі, дзе выступае ад імя беларускіх арганізацый.

У 1904 годзе Іван Луцкевіч канчае архэолёгічны інстытут і атрымлівае камандзіроўку дзеля навуковых досьледаў у Беларусь і дзеля далейшае навукі ў Вену, куды ў тым-жа годзе і выяжджае. У Вене ён працуе ў увівэрсытэце у „Slavisches Seminar“ пад кіраўніцтвам праф. Ягіча. Там-жа завязавае знаёмствы з украінскімі дзеячамі і друкуе сваю першую працу аб беларусах і беларускай справе ў журнале „Ukrainische Rundschaŭ“, выдаваным украінцамі пад рэдакцыяй д-ра Еўшніра ў нямецкай мове). Варочаючыся з Вены, ён заяжджае ў галоўны цэнтр украінскага руху, Львоў, дзеля бліжэйшага знаёмства з украінцамі. Паміж іншым, тут ён знаёміцца з адным з сапраўдных стаўпоў украінскага адраджэньня — уніяцкім мітрапалітам Шэптыцкім, з каторым зыходзіцца бліжэй пачаткова на грунце так любай абодвым архэолёгіі, а пасьля і на грунці пытаньня аб Уніі. У Львове-ж, Кракаве і Варшаве ён знаёміцца і з польскімі вучонымі — гісторыкамі і архэолёгамі, вызываючы у ўсіх задзіўленьне і пашану сваей глыбокай эрудыцыяй і жывасьцю мысьлі. Там жа ён бліжэй зыходзіцца з кіраўнікамі P.P.S. (Польскае Партыі Соцыялістычнай) і пры іх помачы ладзіць выданьне беларускіх соцыялістычных брашур заграніцай (і дастаўку ах контрабандай у Беларусь.

Папаўшы ізноў у Пецярбург дзеля закончаньня навукі на юрыдычным факультэце ў пачатку 1905 году, Іван Луцкевіч, як натуральны і ўсімі прызнаны галава беларускага руху, атрымлівае ад „Беларускае Рэвалюцыйнае Грамады“ мандат на зьезд прадстаўнікоў соцыялістычных партый ў Фінляндыі. Гэта — першае міжна-