Гэта старонка не была вычытаная
У тэй пакінутай царкве
Тугу вякоў замкнулі, марыць?
А дзе-ж колега мой цяпер
Агульна-рускага маштабу?
Яго даўным ужо даўно,
Напэўна, буры пахавалі…
А вось калішніх Балуноў[1]
Я напаткаў і тут ня мала.
Нібы асьвістаны лясун,
Адзеўшы Юдаўскую сьвітку,
За кожнай вёскаю Балун
Схаваў халодную бандытку“[2].
На ім адыграная гра
Згубіла хворыя дакоры…
Ён сам, як рошчарак пяра
Былой сталыпінскай рэформы.
Цішэй ад змрочнасьці,
Цішэй,
Чым нават цені пералесіць,
Пайшоў нячутна бравы Швейк,
Ды затрымцеў халодны месяц.
Гусьцелі моракі палёў…
І што за ліха?!.. Гэткім часам