Гэта старонка не была вычытаная
Напіўся наш вайсковы ксёндз,
Ды перад самым новым годам.
Пасьля, як цень, пайшоў блудзіць.
У шыбы стукаць несьвядома…
Ніхто у хату ня пусьціў —
Пакуль ня трапіў да знаёмых.
Назаўтра бачыць:
Што за чорт!?.
І не чакаў такой прыгоды:
Глядзіць са сьценкі новы год,
А ён-жа лёг у старым годзе.
Цяпер і я вось так зблудзіў,
Згубіўшы прыстані былыя…
Так што, дазвольце заявіць, —
Не пазнаю зусім Расіі!
Іду, ня ведаю і сам
Куды ісьці… Нібыта злодзей…
Мне ўсё здаецца, што праспаў
Я дзесьці цэлае стагодзьдзе.
Дзе ад зары і да зары
Спрадвеку турмы муравалі,
Там вялічэзныя муры,
Муры індустрыі паўсталі.
Дзе вокны хатак урасьлі
У межы цемры і праклёнаў, —
Па тэй сталыпінскай Русі
Праходзяць трактараў колёны.