Гэта старонка не была вычытаная
Балун звар‘ёвана панёс
Агонь і порах да колгасу.
— Трымайце злодзея!..
… Хутчэй........
............
… Балун!.. Злачынца
… Стой на месцы!..
… Трымай!.. Трымай!..
… Не уцячэ!..
… Хутчэй!.. Хутчэй!..
… Пабег да весьніц!
— Які Балун?!......
Які пажар?!.......
Ачніся!.. Годзе хвалявацца!..
Прабіла восем… і пара
На працу, мабыць, сабірацца?
∗
∗ ∗ |
У нашу эпоху ня месца гульні…
Кіруем уперад надзейна…
У нашы вялікія слаўныя дні —
Упартыя людзі, рашучыя дзеі.
Як шчасьце, сьпяшым спатыкаць новы дзень
За працай у творчых майстэрнях…
Вялікае кола сусьветных падзей
Дае нам натхненьне і веру.