Перайсці да зместу

Старонка:Палі загаманілі (1930).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Для Іларавай кашулі
Нават мяты пашкадую.

На твае, Ілары, плечы
Я мяшок адзену…
Крапівою,
Ды пякучай,
Вышыю каўнерык.

Каб рахманы быў надзіва,
Каб ня вешаў галавы, —
У падол нашыю дзідаў,
Дзеразы у рукавы.

Ходзяць зоры над гаямі,
А гаі паснулі…
Трактарысту васількамі
Вышыю кашулю.

V

Каля ветлых кляновых прысад
Раптам сьціхлі прыпеўкі дзяўчат.

На вазёрах кавур зарыдаў…
Хтосьці скрыпку мне моўчкі падаў…

І маўляла мне скрыпка тады:
— Вось прыпомні былыя гады,
Калі быў у пажары сусьвет,
Калі жыў твой калішні сусед,
І напэўна пазнаеш мяне?