Перайсці да зместу

Старонка:Палі загаманілі (1930).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Растове,
У Растове-на-Дану.

III

Так плыве за гадзінай гадзіна…
Сьняцца дзеі жыцьця бяз прыкрас…
Гэты сон дзесь губляецца, гіне, —
Пачынаецца новы сэанс.

Засьпявалі у полі дзяўчаты…
У бязьмежжы іх сьпеў заміраў,
Дзе туліўся туман сіняваты
Пад зарою вясны загараць.

Гэта песьня машыннага рытму,
Гэта дзень нашу моц вылічаў…
Гэта сьпеў без паганскага міту
І трагічных трывог палачан.

Так выразна ад кожнае гаммы
Веяў творчы парыў маладых…
Адчуваўся запал нястрыманы
І магутны, ак сталь, колектыў.

IV
(СЬПЕВЫ ДЗЯЎЧАТ)

Блудзіць месяц над гаямі,
А гаі паснулі…
Трактарысту васількамі
Вышыю кашулю.