Перайсці да зместу

Старонка:Палі загаманілі (1930).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Быў ён слаўны музыка, якіх
Больш ня знойдзеш між вёсак глухіх.

— Я кранала, як ружу агонь,
І душу і пачуцьці яго.

— Ды пакінуў музыка мяне, —
Многа часу была на сьцяне…

— Грамадзянін музыку сказаў:
— Вось вінтоўка, ідзі партызань!

— Чым вялікі Кастрычнік аддаць,
Лепш магілу у полі прыдбаць.

— Эх, музыка!.. Ня знойдзеш такіх,
Ды сканаў ад бандыцкай рукі.

— З тых часоў між імшараў глухіх
Я іграю хаўтуры,

Для іх,
Для паноў,
І для катаў былых.

— Я іду ў гарады і палі
Рэволюцыяй сьвет запаліць.
— Хай адчуе працоўных душа,
Што мацнее компартыі штаб…

— Нездарма між лафэтаў гармат
Фашыстоўскі шалее урад.