Гэта старонка не была вычытаная
II
Даўніх меж
І даўніх тэмпаў больш няма!
Гром падзей душу ускалыхнуў…
Адбудуем
„Волат-сельгасмаш“
У Растове,
У Растове-на-Дану.
Гэй дружней!..
Мацней ударым там і тут!
Адбудуем!
Абсталюем
На Украйне „Трактарбуд“.
Шле нам трактары Масква і Ленінград.
Не адстане такжа Сталінград.
Каб жыцьцё інакш перарабіць —
Дасьць комбайны нам Новасібірск.
Каб сваёй магутнасьцю зарэць,
Каб краіну вольтамі сагрэць, —
Дык шпарчэй уперад
Там і тут!..
Адбудуем слаўны Асінбуд.
Хай бягуць у далечы дарог
Міліёны сіл па правадох.
Даўніх меж,
Я даўніх тэмпаў больш няма!..
Гром падзей душу ускалыхнуў!..
Адбудуем
„Волат-сельгасмаш“