Гэта старонка не была вычытаная
Мы сэрцам прымаем сягоньняшні „ТАСС,“ —
Мы радыё хвалі чытаем.
У нашу эпоху ня месца гульні…
Кіруем уперад надзейна…
У нашы вялікія, слаўныя дні —
Упартыя людзі, рашучыя дзеі.
I
Зоранька ясная,
Ветлая,
Пачакай за вокнамі шалясьцець!
Нэрвы працай струджаны…
Зморанасьць!..
Сон няйдзе…
У люстры хістаецца месяц,
А зоры прыстылі да шкла…
Мне сьняцца вясковыя далі
І шумныя сходы сялян.
Сьпяваюць чацьвертыя пеўні,
Ды вёска чамусьці ня сьпіць…
Пад сіняй заслонай махоркі
Хаваюць учорашні дзень.
Хаваюць там даўнія межы,
Хаваюць царкву і званы…
Хаваюць там дзедаўскі побыт
І кола зганьбованых дзей.