Перайсці да зместу

Старонка:Палі загаманілі (1930).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хаця я ад вёскі далёка даўно, —
Яна-ж паўстае, як жывая…
І вера, і побыт, і межы дзядоў
Апошнія дні дажываюць.

Жывое імкнецца па-новаму жыць,
Дзе рухнулі вежы старыя,
Дзе колісь на кожнай сялянскай мяжы
Паставіў аўтограф Сталыпін.

Яго вартаваў там учорашні раб,
Стаіўшы у сэрцы праклёны…
І гэты сталыпінскі рошчарк пяра
Трымаў пад загадам мільёны.

А сёньня да новай, да творчай вясны
Вяслуюць мільённыя вёслы…
Нязломны, магутны, як сьвет, рулявы
Кіруе Кастрычнікам вёскі.

І тое, што колісь жаданьнем было, —
Сягоньня, як сонца, рэальна…
Сьцірае адвечную плесьню балот
Магутная песьня комбайнаў.

Таму вось штодня правяраем сябе
І дома і ў творчых майстэрнях…
За кожны учынак, за кожны прабел
Адказнасьць нясем перад эрай.

Таму вось ня любім ніякіх прыкрас,
І нават, калі засынаем,