Старонка:Палі загаманілі (1930).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Плывеш за хмарамі між небам і зямлёй!
Хіба ня бачыш ты вялікіх творчых рухаў?!
Спаборніцтва… Ударныя брыгады,
Вялікі рост індустрыі краіны,
Хіба ня бачыш ты?! Ды гэта-к проста жах.
Тут камень, тут граніт адчулі пульс эпохі,
Тут нават мёртвыя гатовы гаварыць.
Ня веру я…

АГРАНОМ:

— Чаму ня верыш ты?

СОРМАВЕЦ:

— Каб ты, ты, аграном, ды гэтак разважаў!
Працоўныя Савецкага Саюзу
Кладуць увесь вялікі капітал
У найвялікшыя муры соцыялізму,
Кладуць таму, каб гэтыя муры,
Каб створаныя намі цытадэлі
Здушылі, як страшылішча вякоў—
Уладу капітала.

СІНІЦКІ:

— Дзень добры старшыні і аграному так-жа!
Таварыш старшыня, канешне, брыгадзір
Дарэмна усхадзіўся каля лядаў.
Няўжо ня хопіць нам лягчэйшае зямлі?
Зямля, яно, канешне, як зямля,
Ды вось ці потам-жа угноіваць загоны?
Яно, канешне, супярэчыць вам,
Ня буду я, канешне, супярэчыць.
На тое вы пастаўлены вось тут…