Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 53 —

Ці хопіць надоўга агню?
А ночка праходзіць за днём…

Кайданы на кожны мой рух
Ці верыць, ня верыць — турма.
Пытаньні палоняць мой дух —
Адказу няма ды няма…

1922 г.

|}


∗   ∗

Гэй, на золак рана ўстаньце,
Ў полі бродзіць нейкі бог.
На зялёнай на палянцы
Сьлед расісты яго ног.

Аглядае рэчкі, кветкі,
Гладзіць-песьціць кожны пень,
Сее росы на палеткі
І лабуніць вешні дзень.

Як зданьнё да загуменьня,
Казка з лесу к нам плыве,
Чуем казку ў кожным мгненьні,
Над травою ды ў траве.

У сьпяваньні птушкі малай,
У журчаньні ручаін,
У стагнаньні хвоі мшалай,
Ў яўным водгульлі далін.

1922 г.


МОЙ СКАРБ.

Мой скарб мацней жыцьця і сьмерці,
Бясьсмертны ён у сьмертным сэрцы.

Мой скарб блішчыць — мой скарб багаты,
Даступны ўсім — ён не закляты.

Мой скарб — ад зор, мой скарб — ад неба,
Мой скарб — ад гор, мой скарб — ад глебы.