Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 54 —


У глыбі вод, у шэптах бору,
У шоўку траў, у птушак хоры.

У серабры мільготных росаў,
У харастве дзявочых косаў.

У марах-снах, у тайных муках,
У гусьляроў наструнных гуках.

1922 г.

|}


∗     ∗

Стазычныя, высокія
Званіцы загулі.
Да неба кінуў вокам я,
Зірнуў у глыб зямлі.

Ці хто на клічы шчырыя
Падыме галаву.
У паднябёсны вырай я
На веча ўсіх заву.

Ідзі туды, дзе волаты
Кладуць свой шлях да зор.
Магутны ты, бо молад ты,
Душа твая — віхор!

1922 г.