Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 47 —

Прэцца, рвецца страх вялікі.
Гэй, у скокі, гэй, хутчэй!

Юда жэніцца на полі.
Маладуха яго — Сьмерць.
Злыдні носяцца ў раздольлі,
Гульню ладзяць, круць і верць.

1915 г.

|}


ЛЕТАПІСЕЦ.

У ціхай, глыбокай, сьвятой падзямельні,
Дзе сыра зямліца, вільготны каменьні,
Дзе ледзь пранікаюць жывыя праменьні, —
Пустэльнік сядзіць адзінокі.

Пажоўклы паргамант навален усюды.
Дзед піша і піша. Аж граматаў груды
Напісаны густа. Здаецца, што цуды
Дзед творыць у шчылі глыбокай.

Замест атрамэнту ён піша крывёю.
Разумнае вока блішчыць пад брывёю,
Ківае ён лысай сваёй галавою,
Працуюць касьцістыя рукі.

Адвечную праўду ён любіць жывую;
Ён судзіць бяз страху пра благасьць людзкую,
За шчырасьць адважна і сьмела ваюе.
Яго будуць ведаць унукі.

∗     ∗

У цёмных куткох падзямельні пануе і ціш і павага,
Часамі кажан шэрым скрыдлам нямую спакойнасьць трывожыць:
З зацьвіўшых няведамых шчылін ён вылезьці мае адвагу,
І як-бы яго летапісец паўночнай работай варожыць.