Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 46 —


Пустамель і прапаведнік
Шышка важная і моль,
Бочак золата, насьледнік
І абшорпаная голь,

Ладзьце карагод пякельны,
У разгойданы віхор
Зацягнеце цягай хмельнай
Плойму цел у соткі гор!

Замест він, у коўш атруту
Лі з зачумленных катлоў!
Сьлёз, крыві, хвароб, пакуты
Не шкадуй, зьмей-душалоў!

Хтосьці ўпрысядкі заскоча,
Дробным крокам прабярэ;
Хтось, як гіцаль, заякоча,
Вышэй голаў задзярэ.

Кінь свой сорам, чалавеча!
Чэсьць сваю не сьцеражы!
Бо разьюшанае веча
Тут ня ведае мяжы.

Чалавечыя законы
Тут ня хочуць панаваць.
Болей мукаў… Болей стогнаў…
Болей жыцьцяў перарваць…

Няма сэрца, няма жалю,
Няма людзкасьці ў душы.
Апусьцілісь Сьмерці шалі.
Зьвер пануе — так пішы.

Хтосьці плача, хтось сьмяецца,
Шле праклёны на прастор.
І трасецца і нясецца
Заварожаны віхор.

Мора полымяў і крыкаў,
Мора сьлёз, крыві, касьцей.