Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 40 —


Бухторацца моцныя грудзі,
Асілкі, багі, а ня людзі.
Праменіцца вока бясконца,
Шыбае да самага сонца,
Дзе новая праўда мяцежыць,
Дзе новае неба бязбрэжыць
Над новай зямлёй.

1921 г.

|}


ВОЛЯ.

Трупы ляжалі, як горы.
Стогны плылі на прасторы.

Воўкам крывавым пажары
Вылі на полі-абшары.

Над папялішчамі сьмела
Воля па скрыдлах ляцела;

Горнай арліхаю славы
Пела над цёмнай дубравай;

Волатам юным у зброях
Дух падымала у боях;

Вогненай зданьню скрыдлатай
Зьяла над полем, над хатай;

Дзікім канём за гарою
Вабіла вока людзкое;

Бурай агнёвай над глебай
Гук падымала да неба:

З хваль выплывала царыцай,
З неба сьвяцілась зарніцай;

Бедных надзеяй карміла,
Люд у бядзе весяліла:

Ўночы камэтай квацістай
Брызгала снопам іскрыстым;