Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 35 —


А саколік, а Міхалка
Хоць бядак, але прыгож.
Сэрца рвецца на кавалкі,
Вочы мутныя ад сьлёз.

А тымчасам родны бацька
На дачку, як воўк, глядзіць.
«Мая воля, каб це’ качка!
Пойдзеш, гадзіна!» — крычыць.

А муж гладзіць плех бліскучы
З відам: «я вам не прастак»,
Лічыць золата у кучы,
Доўга кашляе ў кулак.

А дзяцюк ад буйнай злосьці
Няпрытомны, ўвесь дрыжыць.
«Я яму раздроблю косьці!
З ёй стары ня будзе жыць!»

Сьціснуў ён кулак дубовы,
Загарэўся, як агонь;
Лыпіць вочы, хмурыць бровы.
Ой, задумаў штосьці ён!

1914 г.

|}


МОЖА БЫЦЬ…

Можа быць — родны тата,
Пятлю мне надзеніць.
Можа быць — мая маці
Мне ката заменіць.

Можа быць — мая хата
Мне стане магілай.
Можа быць — хутка страчу
Апошнія вілы.

Можа быць — без хаўтураў
Засыплюць зямлёю.