Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 36 —

Можа, быць — толькі дрэва
Кіўне галіною.

Можа быць — толькі птушкі
Пачнуць там гаворкі,
Будуць часам кружыцца,
Над жоўтым пагоркам.

Можа быць — зоркі з неба,
Зірнуць апаўночы.
А з людзей — дык ніводны
Прыйсьці не захоча…

1915 г.

|}


∗     ∗

Пяе струна надхнёная,
Варожыць па начы;
Ад шчасьця млею, стогну я,
О, сэрца, не маўчы!..

Папера — поле белае
Для літараў-зярнят.
Шчыр-думкі сею сьмела я,
Я — сейбіт, я — багат.

Радкі — барозны роўныя
Вяду сахой-пяром.
Ратайскай сілай поўны я,
Магутнаю, як гром.

1921 г.