Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 24 —


Бялеліся-мігцеліся
Ў багатыя калёры,
Драбнюткія-пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры,

Насіліся-кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі, сьцяжыначкі
Пакрылі дыванамі.

Над ёлкамі, над хвойкамі
Шапталі свае песьні:
«Як смутна, тут, пакутна, тут,
Тут страшна, тутка цесна…»

«У хмараньках — пры матаньках,
У срыбным ў замчышчы
Сьпявалі мы, скакалі мы
І ладзілі ігрышчы».

Сьняжыначкі-пушыначкі
На Бога наракалі:
«Нас кволенькіх-вясёленькіх
На полі растапталі…»

1921 г.

|}


СЬНЕГ.

Мо’ гэта, белыя лебедзі
Сыплюць са скрыдлаў пушыначкі,
Кропляць яе дожджык густы?
Мо, гэта срыбныя невадзі
Кідаюць з рыбаю пыліначкі, —
Лускі на дрэвы, кусты?

Мо’ гэта сейбіт стрывожаны
Сее зярняткі маленькія
З хмарак-сявалак з высот?