Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 21 —


Ціхі сказ, ціхі сказ-загавор
Затуманіць цябе шэптам-хмелем;
Закалышыцца ўпоўначы бор
Над тваім над таёмным вясельлем.

Дзень за днём, дзень за днём рыне ў шлях,
Ночка пойдзе імглістай хадзьбою;
Зажалобіцца жудасны страх,
Будзе крыжам вісець над табою.

Тваю кроў, тваю кроў вып’е здань,
Выжме з жылаў яе да крапінкі.
Сьмелым вокам на бор гэты глянь
І ня йдзі да русалкі-дзяўчынкі!

1921 г.

|}


СТАРАРЭЧЫШЧА.

Калісь тут плыла жывая рака,
Гулялі чаўны па плыні вады, —
Цяпер тут чарот, трава-асака,
Цяпер тут пясок маўчыць ад нуды.

А рэчка адсюль зьвярнула набок,
Прабіў новы шлях вясновы імпэт;
І смутны стаіць забыты лужок,
Дубочак на ім сухі, як шкілет.

Бяз рэчкі, вады няма тут жыцьця,
Няма тут душы, маркотна да сьлёз.
Вісіць над усім труна забыцьця, —
Аджыўшае ўсё спаткне такі лёс.

1922 г.


ЗМРОКІ.

Змрокі тканінай шурпатай спавілі нямыя абшары.
Змрокі дажджом з густых ценяў набрызгалі ціхія чары.
Змрокі да пнёў прытулілісь, як старчыхі, ў чулым гушчары