Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 129 —

Як блудніцы, гульні-піры
Зьвера-людзі на трупах
Людзкіх рыхтавалі.

Бо ў золаце ёсьць
Сіла-моц,
Дух шчасьця,
Гонар зямлі,
Ўсяго сьвету.

Прад золатам заўжды
Цар гнуў калені з пакорай,
Князь ногі рабу цалаваў,
А мудрэц-патрыярха,
Пасмай сівых валасоў
Лужыны чысьціў.

VII.

А сіла-моц золата,
Заўжды аплецена хвальшам;
Дух-шчасьце такога мэталу
Прыдушаны поясам хлусу.

Бо трупы зямлю аглушылі надоўга,
Бо саха абівае бакі
У сарочцы іржы,
Ня кусае клыкамі жалезнымі
Чорных грудзей
Пладатворчай карміцелькі —
Глебы.

Бо сад гарапашных ратаяў
Высеклі чыста, дашчэнту.

VIII.

І вось зьвера-людзі
Кідалі волата ў лужы,
Шапочучы, стогнучы:
— Хлеба!