Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 130 —

І вось зьвера-людзі
Грызьці пачыналі дыямэнт,
Равелі і войкалі:
— Хлеба!

І вось зьвера-людзі,
Бы ў восені мухі, каналі
І вылі на золаце:
— Хлеба!

І вось зьвера-людзі,
Як дохлыя псы на гнаішчы,
Гнілі на пасьцілках
У золаце, ў шоўку, ў ядвабах. —
Голад і золата сьсіліў.

IX.

І сонца зірнула
Спаміж шэрага стада аблокаў
Чырвоным, праменістым
Сэрцам нябёсаў.
Зірнула з гары на пусьцечу
Й нанова схавалась.

І смутак і цішы луналі
Над мёртвым абшарам.

І хтосьці агнёвай рукой
На паргамэнце неба пісаў:

«Чаму вы пакінулі ніву,
Сяляне-ратаі?
Чаму вы насыцілі мясам
Пяскі і балоты?

Чаму вы паілі крывёю
Даліны нямыя?

Жар-сонейка ўстане і гляне, —
А вас тут ня будзе;