Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 128 —

І розныя колеры мелі яны:
Чырвоныя, жоўтыя, сінія,
Чорныя, белыя, ў плямах.

І рухі застыглі,
Спляліся ў круць-верці:
Смага іх комкала,
Гнула, хіліла
Ў лазовыя віткі,
Ў спрунжыны з касьцістага мяса.

VI.

А часам здалёку,
Як быццам з чужой
Болей жуткай пусьцечы,
Як Сьмерці пустыр,
Зьвера-людзі сюды пранікалі,
Чырванелі іх сытыя морды,
Круглелі і масьлілісь.
Ком сала моршчыў іх каркі,
Іх тулавы пучылісь гідка,
Як тукам набітыя бочкі.

І дзіва:
У сыта-ўздаволеных зрэнках
Голад вугліўся.
Ня голад бясхлеб’я смактаў
Звера-людаў, —
Смага па мёртваму золаце, —
Голад багацьця.

Чым болей гарусьцілі золата, —
Тым болей буяла іх смага.

У тыглях-гаршкох,
На вуглёвым сінь-полымі
Кіпела баўтуха
З крыві, горкіх сьлёз
І гарачага поту:
Золата.