Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 127 —

У чэравах воўчых
Знаходзілі могліцы трупы;
І мёртвыя вочы
Прысмакам былі груганішчам.

І княжыжа Ціш па сялібах,
Бо жменькі малыя
Істотаў людзкіх засталіся:
На пальцах дзіцё пералічыць.
Пляліся так дні павуцінай
Адвечнага часу.
Ішоў маладзік пуцявінай
Бясхібнай па небе,
А ветах сьляды замятаў.

V.

А часам здалёку,
Як быццам з чужой
Шчасьлівейшай плянэты,
Па карку мярцьвяцкага поля
Імчаўся вужака-цягнік.

Па чыгунных уцотных
Чарнопісах-рэйках
Наперад свой шлях доўга-цяжкі
Вужака-цягнік пракладаў.

Рыгаў пры гэтым
Іскравістым сопатам-дымам,
Пляваўся агнёвымі птухамі,
Кашляў, як хворы,
Хрыпеў, як сухотнік,
Іржаў жарабцом буйна-палкім
І выў, нібы воўк на Каляды.

У вужакі ў кішках, — У каморах драўляных, —
Ад нізу да верху ляжалі
Голыя трупы;
Ляжалі, як бітыя качкі
Пасьля паляваньня.