Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 126 —


Ашалеласьць кадзіліла
Ў вочы людзкія
Жывіцай-смалой няпрытому.
На жоўтым пэргаманце твараў
Вочы расьлі, нібы макавы цьвет,
Нібы порхаўкі, лезьлі з падлобу,
І пучылісь страшна,
І дзіўна блішчалі.
У зрэнках сьвяціліся:
Роспач, жалоба, страхоцьце,
Воўчая смага, сабакі пакора
І тупасьць гаўяды.

IV.

Грамады галодных людзей
Даядалі астаткі збажыны
У зьмешку з карой.
Елі дохлых жывёлін,
Сабакаў і коняў.
Як сьліўні пад пнямі,
Качалісь па голай зямлі
І чвакалі гліну.
І грызьлі адзін аднаго.
І рэзалі дзетак
І мяса худое глыталі.

Сьмерць крокамі ціхімі
Йшла-вандравала
Па трупах па голых,
Якія бадзялісь па хатах,
Па шляхах-пуцінах,
Як крушні на полі.
А рук не хапіла хаваці
І ладзіць хаўтуры.

А мала хто сам дабіраўся
Да брацкай магілы,
Каб легчы у шэраг, —