Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 125 —

На шэрыя хаты,
На смутна-самотныя весі.

Вялізны, нябачны павук
Гэта ткаў мягка-прухкія коўдры.
Вялізны, няведамы цмок
Гэта комамі сьнегу пляваўся.

III.

І Сьцюжа, і Голад, і Жудасьць,
Аталеласьць і Сьмерць
Маячылі ў хатах
І ладзілі пір па ўсіх весях.

Сьцюжа людзей маразіла,
Кідала дрыготы на грудзі,
І комкала бедных
У лёду кавалкі,
Чаруючы вочы дрымой
Забыцьця і кананьня.

А голад смактаў у людзей
Сок жыцьця.
У дрынголі сушыў іх,
І зубы галодных малоў жарствякамі;
Ім рукі і ногі круціў
У сукі старай вольхі,
Ён гладзіў і песьціў пухліну
На тварах счарнеўшых
І сцёбаў па карках і жэбрах
Драцянкамі пошасьцяў-мораў.

А Жудасьць людзей выганяла
З жалобных гасподаў,
Жаль-літасьць труціла
У бацькоў да дзяцей,
У дзяцей да бацькоў, —
На дзікіх і лютых зьвяроў
Жудасьць людзей парабіла.