Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 124 —


Над бялявымі гурбамі сьнегу
М яцеліца-ведзьма насілась
На Жудасьці скрыдлах.

А Жудасьць падобна была
Да камэты-мяцёлкі
З мядзянымі дошкамі-скрыдламі.

Гулка зьвінелі і дзынкалі скрыдлы,
Як бляха сарваная ветрам
З высокага даху.

Шырокім шкляным абрусом
Над ведзьмай плыла
Ашалеласьць.

Стаяла між небам з зямлёй
Ашалеласьці злой сьветазмрочнасьць.

І спала ў заховах жар-сонца
Паўднёвай гадзінай.
І спаў у заховах жар-месяц
А поўночы сумнай.

II.

Мяцеліца выла.
І ціха-галоснае водгульле
Дзікага стогну яе
Буйным градам бражджала
Аб сьцены нямыя
Дрымотных абветраных даляў.

Насілася ведзьма-Мяцеліца,
Зблутала неба з зямлёй
У вадзін дзенна-ночны адсьвет.
І збаўтаным вялікім яйцом
Увесь сьвет выглядаў.

А сьнег,
Як пякельная манна,
Як шрот сьлепа-белы,
Сяваўся з высотаў імглістых