Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 119 —


∗     ∗

І паслухаў народ, і народ перамог:
Там, дзе Тамуз стаяў, стаіць каменны стог.
Гідкіх ведзьмаў старых сее попел віхор
Між раўнін, між далін, між палёў і між гор.
І Егова вакол уладарыць адзін
Сярод гор і палёў, і раўнін, і далін.

1921 г.

|}


ВЕЧНЫ АГОНЬ.

Душа і сэрца, праўда і аздоба
Народу божага, яго карона, —
Прарок, — вяшчун сьвяты, — ўтаропіў зрэнкі
Арліныя свае на пышну чырвань
Аўтара; на агонь, што цягам рваўся
Палаючым драўлякам к люстру неба;
Туды, дзе пэрламутравая брама,
З аблокаў шлях тралюе к бацьку-богу,

Агонь ахвяр атулен быў у белі,
Ў абрусе з дыму. Віўся дым пахучы,
Хальбанай, ладанам хмяліўшы. Вокал
Агнішча на аўтары ёй кружыўся,
Бы плойма сокалаў імпэтных, дзікіх.

Прарок ня зьвёў вачэй з іскравых птухаў,
Што ўвысь насілісь над харомам-гмахам,
Што адбівалі бель Ліванскіх горкаў,
Абшар далінаў, рэчак, пожняў. «Сьвят! Сьвят!» —
Казаў прарок у сэрцы. Водгук даляў
Адповедзь гукнуў: «сьвят! сьвят! сьвят!» І сьціша
Паўночы ў шоўк цямнявы абвярцела
Даліны, нівы, горы. На аўтары
Агнішча забуяла. Мігацела
Квяцістым макам, райскім, вялічэзным.