Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 113 —

Ад гадоў, турбот,
Як сухі чарот.

Памутнелі нашы вочы,
Нібы фігі ў роснай ночы.
Няружовы нашы целы, —
Нібы лісьце пажаўцелі.

Шчокі нашыя ў маршчынах,
Нібы шышкі на галінах.
Як пэргамант нашы губы,
І ніхто іх не галубе.

Наша кроў заледзянела,
Не палае, — амярцьвела.
Ой, краса, як сон, мінула,
Нібы ў хвалях патанула!

Нам жыцьцё палынь-травой.
Просім-кленчым прад табой:
Хто паможа, як ня ты —
Тамуз, божа наш сьвяты.»

Так прычытываюць прад Тамузам богам
Ведзьмы тры старыя і страшныя,
І кладуць агонь пад мядзяныя ногі:
Яркі ўецца дым у колы залатыя.

Паглядае бог у глыб нябёс туманных,
Сьлёзы кап і кап з вачышчаў алавяных.
Ведзьмы пачынаюць косы свае рваць,
Ў попеле качацца, голасна крычаць:

«Нам моладасьць даруй!
Нам моладасьць даруй!»

Тамуз паглядае ціхі, скамянелы,
Дажджом сьлёзы льюцца па шчакох, па целу.

Вядзьмяркі бяруцца за рукі,
Пускаюцца раптам ў скокі;
Грызуцца клыкамі-зубамі