Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 112 —


Ён глядзіць у даль ніваў, зялёных палёў,
Таямніца жыцьця ў яго сэрцы.
У цішы аняменьні ёсьць музыка слоў:
«Я — ўладар, бог багоў! Людзі, верце!»

Ён чырвоныя рукі ламае ўпярод,
А на пальцах закручаны кіпці;
Нібы кажа: «Ідзі ка мне, ўвесь людзкі род!
Мне маліцеся ўсе і ня хібце!»

Як асілак нязрачны, сьляпы вялікан,
Сваёй постацьцю поле паганіць.
Пад нагамі Тамуза агнёвы туман —
Гэта вогнішча дымам туманіць.

І дым зельляў кадзіліць з-пад гідасных лап,
Ад агня медзь бажышча гарача,
Алавяныя сьлёзы з вачэй кап і кап:
Тамуз жаласна плача і плача.

У набажэнстве вялікім тры жрыцы сядзяць,
І хрыпіць і рыпіць іх стагнаньне;
Паглядаюць на бога, ад страху дрыжаць
І шапочуць свае прычытаньні:

«Бясконца плач і сьлёзы лі,
Вялікі Тамуз мілы!
Над нашай доляй беднай плач,
Над моладасьцю, сілай.

Нашы леты маладыя,
Нібы хмаркі веснавыя,
Зьніклі — паплылі,
Ў забыцьцё пашлі.

Усемагутны Тамуз цар,
Зірні, што сталась з намі!
Ой, пашкадуй рабынь тваіх! —
Ты-бог-жа над багамі!

Нашы косы пасівелі,
Амярцьвелі, здрацянелі