Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 108 —

Цёнгля сны благія сьніла:
Сьніўся вісельнік і чэрці,
Сьніўся цар, вужака, сьмерці;
На патэльні Янку сквараць,
У катле з смалою жараць.
— Ой, зьвязаўся на нядолю
З Яснай Крушняй тут на полі! —
Вось надумалася маці
Свайго сына «ратаваці».
Ў лес-гушчар пашла ціхутка,
Там пачула рэхі дудкі;
То сынок сабе іграе,
Аб нядолі і ня дбае.
Падышла. Яго схваціла,
За каўнер патармашыла:
— Пойдзем, бедненькі, да дому!
Не хваліся ты нікому,
Што служыў тут! — Хлопец плача:
— Звар’яцела ты, няйначай!
Як я кіну сваё стада?
Гэта-ж будзе сорам, здрада…
Мабыць, матанька, жартуеш, —
Свайго сына пашкадуеш.
Не пайду! Рабі, што хочаш! —
— Зара, сынку, заякочаш! —
За чупрыну як матнула,
За каўнер як пацягнула,
Дык — ці хоцькі, ці ня хоцькі, —
Пастушок пашоў упрочкі.
Вырываўся, плакаў, енчаў,
Па дарозе бедны кленчыў:
— Ой, пусьці назад, матуля! —
— Замаўчы, бо дам на дулі!..

Тры дні хлопчык прывязаны
Быў у хаце да тапчана;
Адарваўся на чацьверты
І абшорпаны, абдзерты