Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 107 —

Дабрадзейкі, бабкі, цёткі
Носяць-сеюць байкі-плёткі,
Што ўдавіца бесу, чорту,
Злому, гідаснаму хорту,
Прадала душу людзкую,
Хрысьціянскую, сьвятую:
Аддала ў хвальварак сына, —
Ён у лапы пеклу рынуў.
Ой, бажніц няма ў хвальварку.
Праца йдзе, як па загарку;
Няма сварак, няма спрэчак,
Няма востранькіх славечак.
Там ня моляцца ніколі
Ані ў хаце, ні на полі.
Там папа не паважаюць,
Прад ім шапкі ня здымаюць.
Там праз меру ўсе лагодны,
Так ня бачыў з нас ніводны.
Гэта кепская прымета:
Злы, страшны антыхрыст гэта
Цягне ў пастку ачмурэлых,
Ашалелых, адурэлых.
Цар ангельскі едзе, скача,
Перарэжа ўсіх, няйначай:
З «велькім пэндам» пан нясецца
На стаеньніках ён прэцца.
Будзе шыбэльніц бясконца
Ў нашай змучанай старонцы.
— Забяры хлапца з хвальварку,
Прывядзі да хаты шпарка.
А то потым будзе позна, —
Людзі ў нас талкуюць розна. —

І няшчасная матуля
Затужыла аб Янулі,
Задрыжала, як асіна:
— Ня дай Бог, хлопчук загіне!
Жыцьце стала ёй ня міла,