Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 106 —

«Го-го-го» — шыр-даль якоча,
Даль туманіста, імгліста,
Гладзь нябёс над ёй квяціста;
Ў агняцьветах-пералівах
Млеюць казкі, шэпчуць дзівы.
«Шу-шу-шу» — гушчар гаворыць,
«Шу-шу-шу» — даль ціха ўторыць,
Цень глядзіць са шчылін бору,
Павылазяць страхі з нораў.
«Буль-буль-буль» — хтось балабоча.
Хтось з-пад крушанькі шапоча.
А травіца яшчэ росна.
Ў адзіноце Янцы млосна,
Ўспомінае байкі таты
Аб хвальварку аб заклятым,
Дзе людзей цкавалі псамі,
Рвалі скуру паласамі,
Бізунамі катавалі,
Без канца дзяўчат псавалі;
З бедных вопраткі зрывалі
І калоды надзявалі,
І кідалі ў муравельнік
За пагоркам, там дзе ельнік.

Страшна Янцы. Плакаць хоча.
Паглядаюць з лесу вочы,
Вочы, вочы… іх ня зьліча;
На ратунак сонца кліча.
Сонца зьяе, сонца грае,
Блішчыць рэчка залатая.
Забывае хлопец страхі,
Бачыць ў небе хмаркі-гмахі.
Ён пяе у лесе, ў полі
На шырокім на раздольлі.
Так плывуць-мігцяць дзянёчкі,
Нібы ў полі матылёчкі.

Не калінка гнецца ў гаю,
Не бярозка байкі бае, —