Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 101 —

Зьмейкай ўецца, ўецца стужкай
Па разлогах, па далінах,
Па шырокіх лагавінах
І хаваецца ля бору, —
Ў лесе з хвойкамі гавора.
Дзіва-дзіўна пляце-вяжа,
Зычыць гулка, шэпча, кажа
Свае казкі, свае байкі,
Свае цуды, свае грайкі.
Гэта — панскі рай-раёчак,
То — багаты хвальварочак,
Яснай Крушняй што завецца,
Дываном што тут пляцецца.

Туды маці паглядае,
Свае сьлёзы выцірае:
— То-ж няма, нябёсны тата,
Там цяперка пана ката.
Парабочкі цяпер самі
Там жывуць гаспадарамі,
Лоўка ладзяць гаспадарку
Ў тым пакінутым хвальварку.
Там, дзе «хаму» было цесна, —
Цяпер гулка пяюць песьні;
Дзе лілася кроў мужыча, —
Цяпер шчасьце сонца жыча.
Трэба шчыранька старацца, —
Карміць будзе сытна праца.
Зямля корміць, тых гадуе,
Хто мазоль на ёй шаруе. —
Разважае удавіна.
— Ў пастушкі аддам я сына
Гарапашнікам у рукі,
Буду мець я менш дакукі,
Выйдзе там з яго араты
Мо ня горшы, чым ў таты.
Не пакрыўдзіць найміт быўшы,
Ў беднаце сам доўга жыўшы,
Скажа слова шчыра, ціха, —