Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 100 —

З сваім Янкай-сірацінай
Гарапашная ўдавіна.
На вайне забілі мужа.
Цісьне гора, цісьне дужа.
— Што рабіці, мілы Божа?
Так ня добра, так ня гожа
Жыць на сьвеце жорсткім гэтым
Неабутай, неадзетай,
І галоднай і халоднай,
Без апоры, як ніводны…
Але гэта з-поў бядоты, —
Бо найгоршую турботу
Маю тую, —як мне, маці,
Свайго сына гадаваці?
Надыйшоў час галадухі,
Не накорміш нават мухі.
Што мне з хлопчыкам рабіці?
Трэба гадаваць, карміці,
А тут проста хоць давіся,
Хоць у рэчку йдзі тапіся…

Плача маці, плача горка
Ды глядзіць на тую горку,
Дзе палац стаіць, мільгае
І на хмаркі паглядае
Горды, белы, пекны, стромкі,
Ды ў абхваце такі ёмкі,
Як-бы цэлы сьвет ён душыць,
Як-бы сонейка, варушыць.
Блішчаць вокны, ганкі, дзьверы, —
Іх так многа, іх бяз меры.
А вакол там шмат будынкаў,
Як наваленыя скрынкі,
Нібы гэблем гэбляваны,
Нібы хварбай хварбаваны.
А далей шапочуць дрэвы,
Рэчка мчыцца ўправа, ўлева,
І бурліць, пяе пяюшкай,