Старонка:Пад родным небам (1922).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— 99 —


Ой, ня раз у гэтай хаце
Гучна сыпалісь пракляцьці
Іслаўцы ядроным макам.
Ліха шмат было ды з гакам,
Нат’ як паншчына сканала,
Нат’ як воля тут настала
Пры цары, пры «вызваленцу».
Новых меў тут шмат штукенцаў
Селянін бяз добрай глебы,
Бяз жывёлінаў, бяз хлеба.

Цярпеў голад сын сялянскі,
Ладзіў балі сынок панскі.
З вольнай волячкі ў найміты
Горам мужычок прыбіты
Зноў пайшоў да таго пана
Працаваць да ночы з рана
На абшырным загуменьні.
Пакаленьне ў пакаленьне
Гэтак шло-плыло бясконца
Пад адвечным нямым сонцам.
Пан быў важным і багатым, —
Ланцугом зьвінеў араты,
Крушні ясныя араў ён,
Пад ярмом цяжкім стагнаў ён.

Нейкім дзівам, нейкім цудам,
Як пракляцьце здрайцы-Юды,
Як астаткі дзён пакутных,
Адзічэлых, каламутных,
Аж да нашых лепшых часаў,
Бяз прыправак, бяз прыкрасаў,
Асталася тая хатка, —
Веку цёмнага дзіцятка,
Так стаіць бяззубай цноткай
Год мінуўшых доч-прыплодка.

Ў гэтай хатанцы ў старэнькай
З хлапчуком жыве маленькім,