Старонка:Організацыя сіл.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларусі мажліва толькі бяз умешкі немцаў, якія сваім самавызначэньнем ставяць мэту адабраць здабытую намі з гэткай цяжкасьцю свабоду". Протэстуюць горача супроціў прыгнячэньня немцамі „нашае дарагое ро­дзіны Беларусі" і сяляне Курынскай воласьці. На сваім сходзе таго-ж 8 траўня яны ў прынятай пастанове заяўляюць, што „ніколі не падчыняцца старым бюрократычным парадкам, хто-б іх не насаджваў". Яны просяць „усіх беларусаў аб'яднацца і выносіць катэгорычныя протэсты", а ў патрэбны момант і бараніць „нашу вялікую Беларусь ад бруднага нямецкага імпэрыялізму; а „камісара" па нацыянальных спра­вах Беларусі просяць бараніць іх, запэўніваючы яго, што ў адпаведны мо­мант „мы гатовы выступіць, як адзін чалавек, к вам на помач"[1]. Падоб­ныя протэсты прынялі на агульных, знарок сазваных, сходах беларус­кія сяляне Дамінікоўскай воласьці Невельскага павету, Ізмалінскай во­ласьці Себескага павету, Віцебскі павятовы савет сялянскіх і батрац­кіх дэпутатаў і інш.

Побач з гэтым, падняліся протэсты ад бежанцаў, расьсеяных па роз­ных глухіх куткох Велікарасіі. Частка гэтых протэстаў накіроўвалася ў Саратаўскае аддзяленьне Бел. Нац. Камісарыяту, частка надыходзіла ў Цэнтральны Бел. Камісарыят у Маскве. Бежанцы ў Царыцыне заяўлялі: „Мы, беларусы, што жывем у Царыцыне, заяўляем протэст на захапленьне немцамі Беларусі, бо мэта іх—аддаць беларускі працоўны народ у няволю. Нашы жаданьні—атрымаць самавызначэньне ў агуле з Расійскай Савецкай Фэдэрацыйнай Рэспублікай"[2].

Агульны ўздым беларускай грамадзкасьці ў зьвязку з вострасьцю бягучага моманту ў гісторыі Беларусі вымусіў заварушыцца і левых соцыял-рэволюцыянэраў, беларусаў па нацыянальнасьці. У пачатку чэрвеня пры Беларускім Нацыянальным Комісарыяце ўзьнік ініцыятыў­ны гурток для ўтварэньня Беларускай сэкцыі левых соцыял-рэволюц. пры Цэнтральным Комітэце ў Маскве. Гурток гэтак акрэсь­ліваў абавязак кожнага рэволюцыянэра-беларуса: „Тое прызначэньне, якое беспасярэдна адчувае на сабе працоўны народ Беларусі, наперад усяго застаўляе кожнага рэволюцыянэра-беларуса падумаць аб вызва­леньні краю ад нямецкага захопу і аднаўленьня ўлады мясцовай буржу­азіі. Гэткім чынам, агульнае імкненьне рэволюцыйнай Расіі да змаганьня з нямецкім імпэрыялізмам прымае для беларусаў асаблівы, можна сказаць, востры характар. Беспасярэдная небясьпека для рэволюцыі ў краі, нямінучасьць фізычнага змаганьня, неабходнасьць організацыі мясцовага на­сяленьня, галоўным чынам сялянства—усё гэта кліча да работы ў Бела­русі тую партыю, якая высока трымае сьцяг рэволюцыі, напісаўшы на ім: „У змаганьні знойдзеш свае правы!" Але-ж тыя абставіны застаўляюць кожнага беларуса, які далучаецца да партыі левых соцыялістаў-рэволюцыянзраў, прыняць беспасярэдны і самы чынны ўдзел у справе вызва­ леньня краю"[3].

Сэкцыя хутка (26 мая) была з'організована і ў кароткі тэрмін налічвала ў сабе да соткі сяброў. 9 чэрвеня ў памяшканьні Сялянскай сэкцыі ЦВК яна склікала грамадзянска-бежанскі беларускі мітынг, на які сабралася да тысячы чалавек. На павестцы дню стаялі два пытаньні: бя

  1. „Дзяньніца" № 15 ад 7 чэрвеня 1918 г.
  2. „Дзяньніца" № 12 ад 17 траўня 1918 г.
  3. Аб Беларускай Сэкцыі левых соцыялістаў-рэволюцыянэраў. „Дзяньніца № 14 за 1918 год.