Перайсці да зместу

Старонка:Організацыя сіл.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыі Менску і затушыць мажлівыя выявіцца антынямецкія пачуцьці, Сак­ратарыят Беларускае Рады хутчэй-жа паведамляў віцебчан тэлеграмаю, каб яны не баяліся нічога, бо ў Менску ўлада ў руках генэральнага сак­ратарыяту (чытай-свая!), і што сакратарыят сумее наладзіць жыцьцё. Хоць праўда, пакуль дайшла тэлеграма да віцебскіх устаноў—то і „ўла­да" Сакратарыяту пала, усё-ж нельга было пакідаць беларускія районы бяз усякай савецка-нацыянальнай чыннасьці, якая-б у кожны адпаведны момант магла стаць супроць провокацыйна-антысавецкім выступленьням. К шкодзе, якраз, гэтага ўпарта не хацелі зразумець у той час Ві­цебская губэрская ўлада і прышлося нейкі час патраціць на выясьненьні бядовае абмылковасьці іх поглядаў. Нарэшце яны згадзіліся з довадамі прадстаўніка Белнакому, і к канцу сакавіка ў Віцебску было адчынена яго аддзяленьне. Праз нейкі час было заснована гэткае-ж аддзяленьне і ў Смаленску, у чэрвені, а далей—у Саратаве. У кожным з гэтых пунк­таў закіпела работа па організацыі беларускае грамадзянскае савецкае думкі шпаркім тэмпам.

Прызывы Беларускага Нацыянальнага Камісарыяту к беларускаму працоўнаму народу падняць голас протэсту супроціў нямецкіх окупантаў, якія захапілі вялікую частку Беларусі і пайшлі на гутарку з авантурнай Радай, каб зрабіць Беларусь асобнай рэспублікай пад протэкторатам немцаў,—атрымалі дружна-зьяднаны, гарачы водгук. Сялянства Віцебшчыны, бежанцы ў Саратаве і Маскве, бежанцы і матросы ў Пецярбурзе, політычныя партыі і абедненыя на агульных зборах і на злучаных нарадах пачалі выносіць ваяўнічыя рэзолюцыі протэсту супроціў прыгнятацеляў і прадаўнікоў працоўнай краіны Беларусі. Гэтак, на агульным сабраньні І Пецярбурскай Гарадзкой Організацыі Беларускай Соцыялістычнай Грамады 11 сакавіка аднагалосна была вынесена гэткая пастанова: „Політыку Менскіх Радаў прызнаць праступнай і асудзіць яе".[1] І ў заключэньне прынята наступная рэзолюцыя:[2] „Беларуская Сацыялістычная Грамада, як партыя рэволюцыйнага соцыяліэму, першая пачала працу на ніве на­цыянальнага адраджэньня дэмократычнага працоўнага беларускага на­роду і павяла гэту справу па тым шляху, які ня йдзе насупярэч кляса­вай барацьбе і вызваленьню ад экономічнага ўціску працоўнага народу. Але за апошні час, калі нацыянальна-соцыялістычны рух у Беларусі дужа пашырыўся і ахапіў усю Беларусь, да справы беларускай рэволюцыйнай дэмократыі пачалі прысяброўвацца розныя валацугі, падасланцы буржу­азіі, зусім чужыя і шкодныя справе людзі, якія з-за аховы ўласных ін­тарэсаў і інтарэсаў буржуазіі прымазаліся да беларускага нацыянальна-соцыялістычнага руху, і справу культурнага адраджэньна беларус­кага народу пасіліліся зьвярнуць на другую пуціну, на пуціну згоды з беларускай буржуазіяй і панамі, з Украінскаю буржуйнаю прадажнаю Радаю і нават з польскімі контр-рэволюцыйнымі легіёнамі. Гэтак, у Цэнт­ральнай Вайсковай Радзе сабраліся „беларусы", якія, за сьпіною беларус­кай дэмократыі і беларускага народу, пахаўрусаваліся з Украінскай Ра­дай і польскімі панамі; а застаўшыся ад усебеларускага зьезду нейкі спаўняючы комітэт, туляючыся ад соцыалістычных організацый левага напрамку, узлажыў на сябе справу, на якую яго ніхто не ўпаўнаважваў: ён паслаў тайком ад ураду Расійскае Фэдэратыўнае Радавае Рэспублікі

  1. Пратаколы Пец. Орг. Бел. С. Гр.
  2. Рэзолюцыя была надрукавана ў „Дзяньніцы" № 4 за 1918 г. і няпоўнасьцю ў маім артыкуле „Два бакі беларускага нацыянальнага руху" „Полымя" № 3—4.