Старонка:Організацыя сіл.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

залежнага політычнага існаваньня; бальшавіцкі ўрад вёў гвалтоўную політыку над беларускім народам, аб чым сьведчыць разгон Усебеларускага Конгрэсу ў Менску. Прыймаючы ўсё гэта пад увагу, Віленская Беларус­кая Рада абвяшчае сувязь паміж Расіяй і Беларусьсю парванай. Рада зьвяртаецца да ўсіх заходніх дзяржаваў, асабліва да Нямеччыны, якая мае найбольш экономічных інтарэсаў, супольных з Літоўска-Беларускім краем, каб яны дапамаглі ў справе адбудовы дзяржаўнай незалежнасьці колішняга Літоўска-Беларускага гаспадарства, ня гледзячы на цяперашні разьдзел яго мяжою фронту".

Гэтыя факты яскрава сьведчылі за тое, што на пуціне пабудаваньня Савецкай Беларусі вынікаюць моцныя перашкоды. Разьвернутая праца менскіх і віленскіх незалежнікаў, хоць і пад непрыхільным поглядам ня­мецкіх окупацыйных уладаў, затое ў блізкім стыканьню з беларускім працоўным народам, магла мець буйныя скуткі, адмоўныя для Савецкай Улады. К гэтаму, некаторыя мотывы дыктавалі нямецкаму камандаваньню окупацыйнымі войскамі, выкарыстоўваць для сябе працу незалежнікаў. Агрэсыўная політыка ў адносінах да Расійскай фэдэрацыі патрабавала выкарыстаньня розных сродкаў, якімі-б можна было прынесьці тую ці іншую шкоду Савецкаму Ураду. Падпісаўшы грабежны Берасьцейскі акт, па якому большая частка Беларусі даставалася ім, нямецкія імпэрыялісты-юнкеры, аднак, чуліся за яго затулаю ня зусім бясьпечна і парушэньне беларускае незалежніцкае думкі ім было на руку. Як-ніяк, а і селяніна беларускага можна лягчэй адурачыць праз фіскальную гульню ў бела­рускасьць. І кіруючыся гэтымі пазывамі, час-ад-часу нямецкія окупанты падавалі повад радаўцам надзеяцца на посьпех іх прадаўнічай, з боку беларускага працоўнага народу, чыннасьці.

Гэткім чынам перад беларускімі савецкімі коламі, якія гуртаваліся ў Беларускім Нацыянальным Камісарыяце і ў Пецярбурскай Беларускай Комуністычнай Сэкцыі, вырастала пастойная патрэбнасьць паставіць су­проць незалежнікам сваю як моральную, гэтак і фізычную сілу. У кожным выпадку, і дзеля працоўных гушчаў заграніцы і дзеля буржуйных урадаў Эўропы патрэбна было адзначыць, што ўсе крыклівыя лямэнтацыі Бела­рускай Рады, усе яе захады да прадстаўніцтва ад беларускага народу—ні­што інакшае, як провокацыя. Сапраўдная Беларусь, яе працоўныя гушчы, заціснутыя ярмом нямецкай окупацыі, вельмі і вельмі далёкі ад ідэі паказной незалежнасьці і ўсёй інтрыгі авантурнай Рады. Працоўная Беларусь—хоча быць Савецкая краінай, хоча мець сваю работніцка-сялянскую ўладу. Настрой і пад немцамі і ў Усходняй Беларусі і сярод многалікіх бежан­скіх масаў выразна казаў за гэта. Аставалася яго выявіць, сконцэнтраваць у адным фокусе і выліць у рознастайныя формы праз камісары­яцкую організацыю.

Кіраўнікі Беларускага Камісарыяту падлічвалі гэта і паступова раз­гортвалі сваю працу ў адпаведным гэтаму напрамку. На адным з пася­джэньняў колегіі Камісарыяту было пастаноўлена адчыніць аддзелы яго ў Віцебску, Смаленску і ў мясцох асяданьня бежанцаў, як: Саратаў, Там­боў і Казань. Гэта пастанаўленьне зараз-жа прыняліся правадзіць. Ужо перад ад'ездам Белнакому ў Маскву быў камандзіраван у Віцебск памоцнік камісара т. Скарынка з мэтаю адчыненьня там аддзелу. Асабліва з Віцебскам справа не цярпела: трэба было загадзя пераняць мажлівы уплыў на жыхарства Віцебшчыны а боку Беларускае Рады, сакратарыят якое зразу пасьля заняцьця Менску немцамі, пасьпяшыў закінуць вудачку ў Віцебскія супроць-савецкія колы. Каб зьмякчыць уражаньне ад окупа