Старонка:Організацыя сіл.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

можна было разьехацца па окупаванай Беларусі і вясьці працу адраджэньня краю ды організаваць протэсты супроціў прылучэньня яго да Нямеччыны" і 2) аб пераносе ўправы: „Пакінуць управу Грамады ў Петраградзе, як найбуйнейшым цэнтры беларускага нацыянальна-рэволюцыйнага руху"[1].

Гэткім чынам было санкцыянавана далейшае жыцьцё левай часткі Сацыялістычнай Грамады, адцягнуўшы яе злучэньне з Белар. С.-Д. Пар­тыяй. На старонках выйшаўшай штотыднёвай газэты Камісарыяту „Дзянь­ніца" зьявілася абвестка аб прыняцьці новых сяброў у Грамаду. Але ўсё гэтае давала зусім мала надзей на далейшае разьвіцьцё беларускага рэволюцыйнага руху ў Расіі ў напрамку захаваньня традыцыйных іменьняў і формаў яго. Уся актыўная праца ад партыяў перайшла ў установу, у Камісарыят. Лідэры Грамады, кіраваўшыя ёю ў цяжкія часы Кераншчыны, цалкам аддаліся рэальнай справе дзяржаўнага афармленьня беларускага пытаньня. Пры гэтым яны пакідалі Петраград разам з урадам і пераяж­джалі ў Маскву. Петраград пераходзіў на другі плян, заміраючы ня толькі політычна, а і экономічна. Станавілася ясна, што з Масквы пач­нецца наступленьне на Менск. Усё-ж, на тым-жа агульным сабраньні Грамады (11 красавіка) была перавыбрана ўправа і пастаноўлена—чынна­сьці ня спыняць. Пасьля гэтага, праўда, Грамада яшчэ падавала азнакі жыцьця, але хутка замерла, перадаўшы большасьць сваіх сяброў Беларус­кай Комуністычнай Партыі, якая скора ўлілася ў Расійскую Комуністычную Партыю на правох аўтономнай сэкцыі. Апошняя, з пераездам Бела­рускага Камісарыяту ў Маскву, служыла магутнаю падпораю ў шырока разьвернутай працы застаўленага ў Петраградзе Пецярбурскага аддзелу Беларускага Камісарыяту. Яна паступова расла і павялічвалася і скла­дала сабою крэпкае ядро ў комуністычным беларускім руху. Аднак, у адносінах да Комісарыяту, Беларуская Комуністычная Партыя зьяўлялася пэрыфэрыяй. Галоўная політыка, асяродак беларускай актыўнасьці зьбі­раўся ў Камісарыяце, які зразу паставіў сваю працу на цьвёрдую нагу.

Пры сваім адчыненьні Беларускі Нацыянальны Камісарыят меў гэткія аддзелы: бежанскі, культурна-асьветны, статыстычны і выдавецкі. Час хутка дадаў да гэтага аддзел ваенны. Апошні зразу вырас і распачаў вялікую працу па організацыі беларускіх чырвонагвардзейскіх аддзелаў, на што вайсковы камісар (т. Падвойскі) даў дазвол. Пры клюбе Нараўскай Організацыі Беларускай Комуністычнай партыі былі заложаны кулямётныя курсы пад кіраўніцтвам т. А. Чарвякова і вяліся страявыя заняткі. На курсах вучы­лася шмат таварышаў. Хутка распачаў працу і аддзел выдавецкі, выпусь­ціўшы першы нумар „Весткі Беларускага Нацыянальнага Камісарыяту"— „Дзяньніца"—1-га красавіка і ўзяўшыся за прыгатаваньне да друку шэрагу політычных брошур. Не адставалі і іншыя аддзелы, у скорым часе аба­гачаныя аддзелам юрыдычным. На першым пасяджэньні колегіі Каміса­рыяту 24 лютага, якраз перад уступленьнем немцаў у Менск, было вы­несена шмат адпаведных пастаноў, напр.: адчыніць некалькі ніжэйшых беларускіх школак, курсы для настаўнікаў і курсы для сталых; узяць пад кантроль усе старыя беларускія вайсковыя організацыі, выбраць з іх соцыялістых і запісаць да чырвонае арміі, а астатніх распусьціць; адаб­раць усе панскія бібліятэкі і заснаваць з іх адну цэнтральную беларус­кую бібліятэку... У гэты самы час было прыступлена да організацыі „Гуртка ахвотнікаў беларускага народнага штукарства", які хутка распа

  1. Пратаколы Пецярбурскай Організацыі Б. С. Г. Прат. ад 11 сакавіка 1918 г.