Старонка:Організацыя сіл.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Да гісторыі Савецкае Беларусі).

Ж. Х. З.

14 лютага 1918 году адчыніў сваю чыннасьць Беларускі Нацыянальны Камісарыят, зьмясьціўшыся ў гістарычным памяшканьні на Знаменскай вуліцы, дом 36. Гэтым адмяраўся першы крок па пуціне рэальнага вы­рашэньня беларускага нацыянальнага пытаньня. Было ясна, што Са­вецкая ўлада, у адлічча ад часовага ўраду меншавікоў і эсэраў, падыйшла да гэтага пытаньня з дзяржаўнаю меркаю і адначасна з іншымі га­лінамі політычнага і экономічнага характару павядзе яго к радыкальнаму вырашэньню. Само сабою зразумела, што паварот на гэты шлях бела­рускага пытаньня ўлічаўся за вялікі посьпех і лісьціў савецкія беларус­кія колы. Усякі намёк на опозыцыю Савецкай Уладзе, нават малейшая крыўда, аб якой яшчэ чулася на трэцім Усерасійскім Зьезьдзе Саветаў, пры гутарцы аб Усебеларускім конгрэсе—зараз сьціраліся. Між левымі коламі беларусаў і Савецкай Уладай было поўнае паразуменьне, поўная коордынацыя чыннасьці ў справе належнага вырашэньня беларускага на­цыянальнага пытаньня. Ад гэтага хутка напрашвалася чароднае пытаньне,— зьліць Левую Беларускую Соцыялістычную Грамаду з Беларускай Комуністычнай Партыяй. І нясумненна, што яно зараж-жа магло-бы выліцца ў конкрэтную форму і гэтым адмеціць вобразнае завяршэньне ў эволюцыі наймацнейшай беларускай Соцыялістычнай Партыі, якою была на працягу лютаўскага пэрыоду рэволюцыі Беларуская Соцыял. Грамада ў яе левым крыле. Аднак здарэньні моманту, якія разварочваліся вакол Бе­расьцейскага замірэньня і наступу нямецкіх арміяў на Менск і Петраград, перамянілі хаду разьвіцьця беларускага руху. Эвакуацыя чырвонае ста­ліцы і пераезд ураду ў Маскву пакідалі пагражаючыя скуткі і дапамаглі аб цяжкім становішчы Савецкае Ўлады. Выразна вызначалася мажлівасьць заняцьця немцамі Петраграду, у зьвязку з чым высоўвалася пытаньне аб месцы нахаджэньня цэнтру Беларускае Соцыялістычнае Грамады і аб працы яе сяброў пад окупацыяй. Пераносіць яго ў Маскву, разам з Камісарыятам, ня мела сэнсу; тым болей, што Петраград, багаты бе­ларускімі рэволюцыйна-пролетарскімі масамі, мог-бы падпасьці пад уплыў менскіх незалежнікаў, якія хутка панаскаквалі-б у чырвоную сталіцу са сваёй агітацыяй. Каб вырашыць гэтыя пытаньні, на 11 сакавіка было склікана агульнае сабраньне Петраградзкай Організацыі Соцыялістычнай Грамады, на якім, поруч з іншымі пытаньнямі, стаялі і гэтыя пытаньні. Абгаварыўшы іх ўсебакова, агульнае сабраньне пастанавіла: 1) аб су­часным моманце: „Прызнаць патрэбным найбольшаму ліку сяброў організацыі астацца ў Пецярбурзе, калі яго зойме немец, каб застаўшыся