Старонка:Організацыя сіл.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шае сродкам дзеля эксплёататараў на працягу стагодзьдзяў нацыянальнае пытаньне ў рукі рабочых і сялян ды накіраваць яго так, каб яно слу­жыла дадаткам да дыктатуры бяднейшых над прыгнятацелямі. Левыя эс-ры якраз у апошні час і прынялі гэту тактыку, накіраваўшы сваю чыннасьць у окупаваныя часткі Беларусі, дзе праз сваіх агітатараў (а іх налічваецца па маіх вестках да двух з паловаю тысяч) няўхільна зацьвярджаюць бе­ларускім працоўным масам-—што справа вызваленьня Беларускага народу —ёсьць справа яго самога, што Савецкая Расія, падпісаўшы Берасьцей­скі мір, прадала Беларусь, зьмяніла соцыялізму і г. д., а, дзякуючы гэ­таму, сярод беларусаў окупаванай часткі Беларусі паўсталі сэпаратыскія імкненьні да неорганізаваных выступленьняў супроціў окупацыйнай улады, якія часта прыводзяць да зьніштажэньня немцамі цэлых вёсак, да растрэлаў і г. д. Знаёмячыся з павядзеньнем і тактыкаю левых эсэраў, можна быць пераконаным, што яны ёсьць пабочнымі пасобнікамі Менскіх Радаў капіталістаў-памешчыкаў, што яны дзеля таго, каб уцягнуць Са­вецкую Расію ў становішча вайны з Нямеччынай, пасаблялі Радзе зама­цоўваць незалежную рэспубліку, што яны таксама, як і Менская рада, няўхільна зацьвярджалі, што Савецкая Расія забыла аб беларусах. У зьвязку з дадатковай ратыфікацыяй мірнага дагавору і наступным ачы­шчэньнем немцамі некаторай часьці Беларусі, жыхарству беларускаму да­вядзецца вясьці змаганьне супроціў самасьційнасьці, між тым гэтаму вельмі пасобіла-б перабудаваньне вобласьці водлуг констытуцыі РСФСР.

Не знаходзячы мажлівасьці прыводзіць больш даказаў, якія выма­гаюць безадкладнага рашэньня пытаньня аб перайменаваньні Вобласьці (на ІІІ Вобласным Зьезьдзе С. Р. і К. Д. пытаньне гэта вырашана ў да­датным сэнсе) знаходжу, што раней, чым унесьці зачэпленае мною пы­таньне на абгавор пасяджэньня пленуму зьезду, ён бязумоўна павінен быць абгаворан у вышэйшай інстытуцыі—у Абласным Комітэце Р. К. П. З гэтае прычыны Беларускі Нацыянальны Камісарыят мусіць згаварыцца з ЦКРКП, ЦНК Саветаў і Саўнаркомам, мотывуючы належным чынам сваю пропозыцыю, а пасьля, у залежнасьці ад паглядаў Цэнтральных устаноў улады, вынесьці і сваё рашэньне па гэтаму пытаньню. Дзеля гэтага прашу КРКП назначыць нараду, пасьвечаную пытаньню аб перай­менаваньні вобласьці, паставіўшы Белнаком да ведама аб часе нарады.

Нарэшце трэба адзначыць, што Беларускі Нацыянальны Камісарыят, ставячы пытаньне аб перайменаваньні Вобласьці, лічыць, што дадатняе яго вырашэньне адначасна перадрашае пытаньні аб патрэбнасьці існа­ваньня некаторых аддзелаў Камісарыяту. Дзеля вырашэньня пытаньня аб Беларускім Камісарыяце патрэбна мець думку Наркомнаца. Загадчык Беларускага Нацыянальнага Камісарыяту Я. Лагун."[1]

Азнаёміўшыся з дакладам т. Я. Лагуна, Абліскомзап пастанавіў: „Пропозыцыю аб перайменаваньні Заходняй вобласьці ў Беларуска-Лі­тоўскую, адкінуць. Прыняць пропозыцыю перайменаваць Заходнюю воб­ласьць у Заходнюю комуну". Гэта пастанова была адаслана ў Народны Камісарыят па нацыянальных справах, а адтуль накірована ў Беларускі Камісарыят.

Такім чынам захады да пагоджаньня з таварышамі з Абліскомзапа па беларускаму пытаньню, які прыняў Белнаком—не прывялі к дадатным скуткам. Абліскомзапаўцы не адкінулі сваіх памылковых поглядаў на гэта, а, наадварот, цягнулі далей газэтную кампанію супроціў „гэтае зацеі",

  1. „Дзяньніца* ад 25 кастрычніка 1918 г.