Перайсці да зместу

Старонка:Організацыя сіл.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

баяцца Беларусь назваць яе сапраўдным імем? Дзе-ж іх шчырасьць? На ненормальнасьць і дражлівасьць гэтага пытаньня ў адзін голас скардзі­ліся дзесяткі таварышаў-эмісараў падпольнікаў, якія пасылаліся Беларус­кім Нацыянальным Камісарыятам у окупаваную Беларусь і якія кожны тыдзень наяжджалі з дакладамі. Камісарыят выразна адчуваў гэту неда­рэчнасьць і, само сабою, першыя крокі па шляху дзяржаўнага будаваньня Савецкай Беларусі трэба было кіраваць на Смаленск. Трэба было вы­ясьніць заблытанасьць пытаньня з назваю Беларусі—Заходняю вобласьцю— і, паразумеўшыся з таварышамі обліскомзаппамі, павесьці далей агулам захады ў гэтым напрамку.

У першай палове жніўня месяца ў Смаленск адправіліся для пера­гавораў з Абласным комітэтам камісар Беларускага Нацыянальнага Ка­місарыяту т. Я. Лагун і з ім т. Войтка. Я. Лагун падаў у комітэт даклад, які быў пастаўлен на разгляд на пасяджэньні комітэту ад 16 жніўня 1918 году. Вось тэкст дакладу:

„Заходня-Абласному Комітэту Расійскай Комуністычнай партыі (баль­шавікоў) Загадчыка Беларускім Камісарыятам пры Народным Каміса­рыяце па справах нацыянальнасьцяў—даклад аб перайменаваньні „Заходняй вобласьці" у „Беларуска-Літоўскую".[1]

Спраўка: 1) Констытуцыя РСФСР, разьдзел 1, глава 1, § 2: „Савецкая Расійская Рэспубліка зацьвярджаецца на падставе свабоднага саюзу свабодных нацыяў, як фэдэрацыя савецкіх нацыянальных рэс­публік". 2) Разьдзел ІІ агульнага палажэньня констытуцыі Р С Ф С Р § 2: „Саветы абласьцей, якія адлічаюцца асаблівым бытам і нацыянальным складам, могуць об'яднацца ў аўтаномныя абласныя саюзы, на чале якіх, як і на чале ўсялякіх могучых быць заложанымі абласных аб'яднаньяў, наогул, стаяць Абласныя Зьезды Саветаў і іх выканаўчыя органы. Гэ­тыя аўтаномныя абласныя саюзы ўваходзяць на падставах фэдэрацыі ў Расійскую Соцыялістычную Савецкую Рэспубліку.

Прымаючы на ўвагу прыведзеныя вышэй асноўныя законы РСФСР, і грунтуючыся на рэзолюцыях і пастановах, якія вынесьлі сэкцыя бела­русаў комуністаў Ленінградзкага комітэту РКП, сэкцыі беларусаў РКП Ленінграда, Масквы, Тамбова, Саратава і многа іншых гарадоў, а таксама і організацыяў, якія стаяць на пляцформе Савецкае Улады, аб перайме­наваньні Заходняй вобласьці ў Беларуска-Літоўскую і лічачыся з тым, што колы капіталістычных кулацкіх незалежнікаў-самасьційнікаў працуюць над замацаваньнем „Беларускае Незалежнае Рэспублікі" ў абставінах окупаванай Беларусі, каб захаваць там сваё клясавае панаваньне; што пры гэтым яны агалашаюць і распальваюць нацыяналізм, дасягаючы мэты варожае Расійскай Рэволюцыі, як то было з 1-шым Усебеларускім зьездам, які адбыўся ў Менску 15/XII 1917 году і наглядна паказаў прыклад за­хапленьня цёмных народных гушчаў нацыянал-шовіністычнымі ідэямі, — трэба адзначыць, што напрашваецца сам сабою вывад — перайменаваць Заходнюю Вобласьць у Беларуска-Літоўскую і гэтым вырваць раз назаў­сёды корань розных замераў да вузка-нацыяналістычных імкненьняў, а ў адносінах да несьвядомых культурна і політычна масаў стаць сваімі, дзеля ажыцяўленьня соцыяльна-клясавых заданьняў, якія паставіла Вялікая Кастрычнікаўская Рэволюцыя; зьнішчыць з карэньнем пытаньне „нацыяналь­най незалежнасьці" і перадаць доўга прывячаўшае рабочых і сялян і быў

  1. Формуліроўка пропозыцыі Бел. Нац. Каміс. ясна сьведчыць аб далікатных адно­сінах у той час да ўжо насьпеўшага вырашэньня беларускага пытаньня.