Перайсці да зместу

Старонка:Організацыя сіл.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

калі ен будзе жыць у вольнай злуцы з Расійскаю Савецкаю Рэспублікаю, ня даўшыся ні ў лапы беларускіх паноў, ні ў пастку нямецкіх капіталістаў.

Далоў-жа насаджаную немцамі з дапамогаю беларускіх памешчыкаў незалежнасьць!

Няхай жыве, Вольная Работніча-Сялянская Беларусь у цеснай братняй злуцы з Расійскаю Савецкаю Рэспублікай!

Няхай жыве вольная злука працоўнага народу ўсіх краёў і ўсіх нацыяў![1]

Прадбачачы мажлівасьць торгу за окупаваную Беларусь між буржуазнымі дзяржавамі на міравым Конгрэсе, Усерасійскі зьезд бежанцаў папярэдзіў гэта наступнай рэзолюцыяй „па пытаньню аб прадстаўніцтве ад беларускага працоўнага народу на будучай мірнай нарадзе народаў: „Прызнаючы, што Беларусь павінна ўвайсьці ў будучыне ў склад саюзу свабодных народаў на падставе аўтономнасьці у фэдэрацыі з Расійскай Савецкай Рэспублікай, Зьезд прызнае неабходным, каб на будучай мір­най нарадзе народаў былі прадстаўнікі ад беларускага працоўнага на­роду для абароны яго інтарэсаў на падставе клясавага самавызначэньня і аднаўленьня яго культурна-гаспадарчага жыцьця, нашчэнт зруйнаванага імпэрыялістычнай вайною. Беларускі народ, як гэткі, ёсьць працоўны народ, а таму прадстаўнікі на мірную нараду павінны быць выбраны самім працоўным народам Беларусі бяз розьніцы нацыянальнасьцяў, якія ў ёй жывуць,—а не пасылацца ад імя якіх бы там ня было самазваных організацыяў і ўрадаў.[2]

Беларускі Нацыянальны Камісарыят улічваў адпаведную сытуацыю ў політычным становішчы. Намер і рашучасьць з'організаваных беларус­кіх працоўных гушчаў абараняць Беларусь праз яе дзяржаўнае будаваньне на падставе прынцыпыў Кастрычнікаўскай Рэволюцыі вымагала ад прад­стаўнічай беларускай інстытуцыі, якім быў Камісарыят пры Савецкай уладзе, рабіць належныя крокі да ажыцяўленьня гэтай думкі. Па разу­меньню кіраўнікоў Беларускага Камісарыяту і беларускіх савецкіх орга­нізацыяў нельга было захоўваць неазначанасьць погляду на Беларусь з боку Савецкае Улады ў гэткі адпаведны для беларускага працоўнага на­роду момант. Нядбаньне аб дзяржаўным ладзе яе магло шкодна адбіцца на настроі проціўрадаўскіх колаў і саслужыць козырам для окупантаў. Абласны Комітэт Заходняй вобласьці, які знаходзіўся ў Смаленску і правіў незанятай немцамі часткаю Беларусі (Віцебшчына не хацела ўхо­дзіць у Заходнюю вобласьць), не разумеючы ўсёй значнасьці нямецка-радаўскіх інтрыгаў і не прыдаючы вялікага значэньня беларускаму пы­таньню, прапускаў яго скрозь пальцы. Болей таго, амаль ня з самага заснаваньня Камісарыяту газэта Абласнога комітэту Заходняй вобласьці „Известия Исполнительного Комитета Советов Западной Области" і газэта „Звезда“ ўзялі варожы тон у адносінах да Камісарыяту і раз-ад-разу нападалі на яго, лічачы яго непатрэбнай, нават шкоднай для справы рэволюцыі, установай.

Гэта хітра і ўмела падлічвалася радаўцамі, яны абмылкі Вобласнага Комітэту Заходняй вобласьці выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах. „Заходняя вобласьць,—казалі яны: „ці-ж ня тое самае, што„Паўночна-Заходні Край" — назва, дадзеная Беларусі царскім русыфікатарскім урадам з адпавед­наю мэтай? Чаму-ж бальшавікі, прызнаючы самавызначэньне народаў,

  1. "Дзяньніца* № 21 ад 26 ліпня 1918 г.
  2. „Дзяньніца" ад 30 ліпня 1918 г.