Старонка:Організацыя сіл.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вавецкім. „Мы, беларусы, хочам самі вырашаць лес Вялікай Роднай Беларусі", канчаюць сваю рэзолюцыю сяляне Чэрнейскай воласьці Себескага па­вету (глядзі вышэй). „Нашы жаданьні—атрымаць самавызначэньне Беларусі ў агуле з Р. С. Ф. С. Р." заяўляюць бежанцы з Царыцына. „Мы стаімо за самавызначэньне Беларусі ў фэдэрацыі з Р .С .Ф .С .Р .“, патрабуюць сяляне Дамінікаўскай воласьці Невельскага павету. „Самавызначэньне Беларусі мажліва толькі бяз умешкі немцаў", кажуць сяляне старасельскай воласьці Віцебскага павету (глядзі вышэй). І чым далей, тым гэта думка ўсё мац­нела, а к часу Усерасійскага зьезду бежанцаў-беларусаў вылілася ў адпаведную форму выразнай пастаноўкі пытаньня. Замест „можам" і „трэба"— стала зычаць моцнае, цьвёрдае— „павінна", „мусіць". „Беларусь павінна быць Савецкай Рэспублікай, а не Незалежнай, Народнай! — Гэта мусяць ведаць тыя, хто бяз голасу працоўных мэсаў спрабуе вырашаць іх лёс".

Разам з гэтым давалася разуменьне і для Савецкае Улады, каб яна помніла, што ў часы вызваленьня Беларусі з-пад нямецкай окупацыі— трэба будзе даць ёй самастойнасьць Рэспублікі. Беларускія працоўныя гушчы праз цёмную завесу мук і стогнаў свае краіны, праз сетку сваіх пакут, ачулі і праглядзелі шлях да самабудаваньня свайго жыцьця і жыцьця свае краіны. Гэта ляжала ў поўным самавызначэньні, у поўным нацыянальным вызваленьні, а пасьля—у цеснай братняй злуцы з працоў­нымі гушчамі Велікарасіі, Украіны і ўсіх нацыяў вызваленай з царскага і буржуазнага прыгону быўшай Расіі.

Другога чэрвеня адбыўся ў Кронштаце агульны сход беларусаў-маракоў Бальтыцкага флёту і ўсіх грамадзян-беларусаў, якія пражывалі ў Кронштаце, у ліку звыш 500 чалавек, пад старшынством матроса Г. Мельнічэнкі. Сход, заслухаўшы даклады аб „Гістарычным лёсе і аб су­часным становішчы Беларусі і бежанскім пытаньні"—пастанавіў: „Цэн­тральны Беларускі Камісарыят павінен прыняць меры да скліканьня ІІ усебеларускаіа Зьезду, які-бы канчаткова вырашыў лёс Беларусі“. У рэзолюцыі прынятай па дакладу і некалькі блытанай, але цікавай па зьместу, вось як азначаецца тагачаснае становішча Беларусі і тыя шляхі, па якіх па­вінна пайсьці дзяржаўнае яе будаўніцтва: „Заслухаўшы даклад аб суча­сным становішчы Расіі і, галоўным чынам, аб родным краі Беларусі, а таксама аб намерах прылучыць да окупаванай часьці яе неокупаваныя прасторы і праз гэта канчаткова заняволіць увесь край, сход маракоў-беларусаў усяго Бальтыцкага флёту ў Кронштаце і ўсіх грамадзян-бела­русаў, якія пражываюць у Кронштаце, прызнае: 1) што становішча ўсяе краіны (Расійскай Фэдэрацыі) пад націскам заходняга імпэрыялізму і паўстаньня ў сярэдзіне з кожным днём горшае й страшнее. Цяпер ужо стала ясна, што ў пляны нападаючых ворагаў уваходзіць думка—зрабіць чорны падзел Вялікае Расійскае Рэспублікі. 2) Што аднэю з афяраў гэ­тага чорнага падзелу Расіі, па свайму гістарычнаму становішчы і суча­снаму бегу здарэньняў зьяўляецца наша, доўгія гады спаўшая, прыні­жаная і абойдзеная Беларусь. Вагромныя абшары яе з натуральнымі ба­гацьцямі, з крэпкім духам беларускага народу, з парубежным станові­ шчам і гістарычным мінулым,—зьяўляецца выгадным таварам на міжна­ родным рынку і гэтым таварам імкнецца пакарыстацца ў першы чарод імпэрыялістычная Нямеччына. З) Што захопніца Нямеччына зараз самым дзікім спосабам глуміцца над нашым родным краем у яго окупаванай частцы і ў агульным шоламе гатуецца дзікім зьвяром накінуцца і на астатнія, яшчэ незанятыя часткі Беларусі, каб і ў іх сабраць усё, што